Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шляхі да ісціны

Яшчэ не ацэнена

Жылі ў суседстве два Іваны.
Адзін - мудрэц -
Шукаў ва усім пачатак і канец,
Другі - прастак -
Жыў проста так.
Вось раз ідзе прастак з двара -
Касцюмчык, гальштук, папяроска.
- Куды? - пытае цёзка.
- Ды мне пара...
Вунь там у скверыку чакае
Чарнявая такая.
- Я бо гляджу - надраіў чуб.
Жаніцца думаеш?
- А хоць бы й так?
- Дык ты ж не знаеш, што такое шлюб.
- Я па-вучонаму адказваць не бяруся,
Як ажанюся - разбяруся.
- Прастак дык ён і ёсць прастак.
А я хачу спачатку разабрацца.
Цяжкая, праўда, праца,
Вунь, бачыш, колькі кніг!
Усё пра шлюб сабрана у іх
Ад самага Адама.
Дык вось мая праграма:
Пакуль да сутнасці не дабяруся -
Не ажанюся.
Ад першабытнае сям'і пачну.
- Ну-ну!
Жадаю поспеху.
- Табе таксама.
Пакуль мудрэц, сабраўшы кніжак стог,
I дзень і ноч над імі сох,
Пакуль дабраўся да матрыярхату,
Прастак прывёў чарняўку ў хату.
Яшчэ прайшло мо год ці два,
Штудзіруе разумнік том за томам,
Трашчыць аж галава,
А ўсё канца няма крыніцам невядомым.
Раз, глянуўшы на свет, разумны аж здзівіўся:
Сынок у «дурня» нарадзіўся.

Ішлі гады сваёй хадою...
Пад старасць наш мудрэц,
Абросшы сівай барадою,
Знайшоў-такі пачатак і канец,
Але на сівізну кудзелі
Нявесты не глядзелі.



збс

збс

Цудоўная байка! Павучальная,

Цудоўная байка! Павучальная, што самае галоўнае. І вучыцца даволі такі проста, хвілін 30, калі толькі для сябе і вучыш. Слава Крапіва!

«Холера ясна!» Пан зайшоў Да

«Холера ясна!»
Пан зайшоў
Да мудраца таго сівога.
-Ты зарабіў сабе на дом.
І накупі ўсё для дому.

Не пашкадую і таго,
Чаго самому не хапае...
-Пакінь сабе ты свой загон.
Мне дастаткова то, што маю.

Я так люблю сваю дачку,
Што разлічыўся з усім светам.
Ці здольны ты мне даць сям'ю,
Якая б дала мне вось гэта?

-Я не аддам сваю дачку...
Пачаў той пан было прамову.
-Мне панна дала, «прастачку».
Дык не карай ужо ш сівога.

Во. Франак, цябе ўжо месца

Во. Франак, цябе ўжо месца сярод твораў Кандрата Крапівы знайшлі пад назвай "Халера ясна!"
Расьцеш, дзядзька)))