Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што чалавеку горш за ўсё?

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Што чалавеку горш за ўсё?
Хтось кажа - смерць, а хтось – хваробы,
Адным – жабрацтва шкумаццё,
Другім – не мець у сэрцы Бога.

Спыталі тое ў мудраца:
“А ты што думаеш, шаноўны?”
Ён адказаць паабяцаў,
Паразважаўшы больш грунтоўна.

І так, і гэтак бавіў час,
І там, і тут шукаў цярпліва…
І вось, нарэшце, даў адказ -
Ды не звычайны - ўсім на дзіва:

“Ўсяго гаротней на зямлі -
Не атрымаць чаго жадаеш…
Але яшчэ найгорш, калі
Чаго не хочаш, атрымаеш… “