Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

прытчы

Сярэдняя: 4.3 (23 галасоў)
Арол сядзеў на дрэве. Паглядаў. І не рабіў, здавалася, нічога. Тым часам заяц міма прабягаў І захацеў сабе жыцця такога. – Ц і я магу, прабачце, як і Вы – Адпачываць гадзінамі без справы? – Чаму б і не? Змагайся за правы! Але чым гэта скончыцца, цікава? Ну й зайчык пад сасной сябе ўпісаў, Але прыладзіў цельца так няўмела, Што вушкі хутка згледзела ліса Падбегла, лоўка цапнула – і з’ела. Мараль: каб недзе велічна сядзець І працай прымітыўнай не займацца, Спачатку трэба высака ўзляцець І там не разгубіцца і ўтрымацца. 16.08.2010 Lebron Soldier XII 12


Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)
Падала знічка адная. Трэба было гэта ёй. Там, сярод зорак блукая, Бачылась неба зямлёй. Ноч, у якой толькі холад, Не дазваляла ўявіць, Як запаліць, і аднойчы Мусіць не здолела жыць. Як заставацца на небе, Побач з глухой цемнатой? Выбранай з чорнае глебы, Вылучанай на спакой. Зьнічкай сьвяціць у пакоі, Каб высьвятляць пакрыху? Трэба было ёй паболей... Сонцам з'явіцца на дню. Неба пакінула зорка, Знікла з пакою нябёс. Неба карае не жорстка. Хочаш? Такі значыць лёс. Знічку забачылі ўчасна. І загадалі свяціць. Там, у палацы ёсць праца Не дазваляць людзям жыць. Досвед у знічкі вялікі. Толькі жадання- ня мар. Гэта жаданне не знікла. Іншы ў яго гаспадар. Ён карыстаецца пэўна. Зьнічкі навошта яму? Паліць народ, быццам дрэва. Пекла на нашу зямлю. Зоркі, мае дарагія. Не пачынайце з нуля. Не вылучайце раўніўцаў. Хай і дурны мужык я. Nike


Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Калісьці праз паселішча адно Гасподзь у коле вучняў сціпла крочыў. Вакол сабраўся здзеклівы натоўп І ўзяўся зневажаць Ісуса ў вочы. Ды дзіва – Чалавечы й Божы Сын Стаяў і так паблажліва ўсміхаўся, Што чалавек збянтэжаны адзін Сумеўся дый усклікнуў, не ўтрымаўся: “Гасподзь! Няўжо ты гэтак любіш нас, Што нават не адкажаш на абразу?” Хрыстос рассыпаў жэмчуг у адказ – Аднім спакойна вымаўленым сказам: "За што нябог-гаротнікаў караць – Знявераў, у няведанні няшчасных? З нас кожны толькі тое можа даць, Што мае ў кашальку сваім уласным…” 19.01.2011 Nike Shop