Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сiвенькi, родненькi, усмiхнёны

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Сiвенькi, родненькi, усмiхнёны Ай, чаму лобiк твой такi салёны Сiвенькi, родненькi, дарагi Ай, чаму ж стаў ты такi благi? Дзе ж ты хадзiў, саколiк скажы? Што ты там бачыў, як ты там жыў? Бачыш, стапталiся лапцiкi зусiм Можа, новыя ты мне дасi? Бачыш, торбачка зусiм худая стала Цi не пакладзеш кавалачак сала? А што ж саколiк, хiба пойдзеш зноў Хiба у свеце шмат маеш сваякоў? Хiба маеш дзе пакласцi галаву На пасцель, а не на зеленую траву? На адным мейсцы мне не уседзець Вецер i дошч – мае лепшыя суседзi Пасiвеў нават я, калi быў у дарозе Што ж мне рабiць на тваiм парозе? Сiвенькi, родненькi, сябе паберажы Можа, вазьмi кабылку запражы Усё-ткi лягчэй ехаць, як iсцi Тым больш што ўнiз, а не ўверх табе расцi Праўду кажаш ты, але Бог табе суддзя Жоднае вярсты не праехаў я Усё ножкамi, ножкамi iшоў Ды й так iдучы, iсцiну знайшоў А у чым, саколiк, iсцiна твая Яна у кожнага можа быць свая? Ў тым, што дарога – найлепшая сям’я Ў тым, што у Бога на прыкмеце я Nike Free Rn Flyknit