Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слабы!

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

1
Ганьбіць - апошняя справа!
Крэчы - удзел слабакоў...
Душыць зайздросніка жаба -
Так павялося з вякоў…
2
Усе нашы беды - ад злосці,
І не крыўдуй на ўвесь свет,
Ломіць ад старасці косці
І не пры чым тут сусед…
3
Не пазірай на чужое
І ў спінУ не кляні…
Пчолы жывуць толькі роем,
Гінуць адны авадні…
4
Незадаволенасць дужы
Будзе шукаць у сабе,
А вось слабы, нават, у лужы
Ўтопіцца, бо не грабе!..

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115050604783