Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смерць акцёра

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ён паміраў…
У кадры…
Сапраўды…
Не адлюстроўваў
Смерць –
Страчаў рэальна…
І разам з ёй
Прымаў
І знак бяды
Ў свае жыццё –
З зыходам
Прадказальным.
Бы праракаў -
Гульнёй
Уласны скон -
Іграў і боль,
І жах,
Сабе на гора…
Яшчэ не знаў,
Што так
Адыйдзе ён…
Журботны крыж
Паэтаў
І акцёраў!
Бо, што ні верш –
Прароцтва
Трапны стрэл…
Бо, што ні фільм -
Па лёсу –
Бумерангам…
І душыць сум:
“Як мала
Я паспеў!
А мне - гарэць –
У полыме
Пад танкам…”
І ён гарыць -
Паходняй
У начы…
Палае сэрца
Болем
Невыносным…
Тут не ўратуюць
Лепшыя
Ўрачы…
Бо гэта –
Следства
Шчырага
Прароцтва…
Яно малюе
Будучыні
Свет
Па той, заданай
Творцамі
Праграме...
І пакідае
Свой
Нябачны след,
Які кіруе
Лёсамі,
Шляхамі...