Калі  дзень  засынае  стомлены...
Калі  гаснуць  вокны  у  хатах  сонныя...
Я  сажуся   на  лоджыі, ў роздуме,
і  гляжу  на  Сусьвет  бяздонны.
Там, шляхІ – невядомыя, зорныя...
І, для  нас – яны  недасяжныя...
І  здаецца – Зямля  ілюзорная,
сярод  Космасу  неабсяжнага.
Ледзьве  выпаўзлі  за  ваколіцу...
Захлынае  паняцце  гаротнае...
Каб  ляцець  нам, ад  сонца  да  сонца –
не  хапае   жыцця  кароткага.
Мы  жывем – быццам  дзесь  на  хутары...
Не  заходзіць  ніхто  з  суседзяў...
І  няма  нам  з  кім  пагутОрыць,
і  ніхто  нас  ня  хоча  наведаць.
Як  прывязаныя  карэннямі...
Адарвацца – не  маем  моцы...
Ці, зусім  мы  такія  дрэнныя,
ці – ў  Сусьвеце  мы  ў  адзіноце.
Ціха, ў  смутку, сяжу  я  з  каваю,
і  дымлю  у  Сусьвет  цыгарэтай.
Зоркі  мне  мігацяць, ласкАва –
быццам  я   адзіны  ў  Суствеце...
*+*
2 кастрычніка 2014 г