Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Снег і дождж, ізноў слата імжыцца...

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

***
Снег і дождж, ізноў слата імжыцца ,
Голы клён ад холаду дрыжыць,
Пэўна, трэба сэрцам далучыцца ,
Каб усё вось гэта палюбіць.
Пэўна з гэтым трэба нарадзіцца
І пабыўшы ў сонечных краях ,
Зразумець , што лепшы з іх – Радзіма,
Вось такая, ды заўжды мая.
Я далонню з твару слёзы вытру,
На вятрыску золкім пастаю.
Лёс такую мне з маленства выбраў –
Любую , адзіную , маю.