Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Снегапад

Сярэдняя: 3.4 (22 галасоў)

Свет сцішыўся пад снегападам.
І на зямлі, і ў небе – снег
Ляціць над вуліцай, над садам –
Не зразумець дзе ніз, дзе верх.

Размалявана наваколле
Ў адценні белага святла.
Святло ў душы і дыхаць вольна,
А ноч была ці не была?

Маё прызнанне на марозе
Паветра парай скалыхне
І белым вэлюмам бярозу
Насупраць хаты ахіне.

Мы выйдзем разам на дарогу
Пад шаты белага крыла,
Каб выказаць удзячнасць Богу:
На небе зорачка ўзышла.



Таленавіта. Вобразна.

Таленавіта. Вобразна. Прыгожа.