Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сок гоніць красавік лістоце...

Сярэдняя: 1 (1 голас)
Сок гоніць красавік лістоце на гольлі, Бяроз срэбразвонных, лахмочаных клёнаў, Вільготных карэньняў ім кроплі дае, Ды сьлёзы на шчоках ад ветру мае. Спрадвеку дагэтуль сьвет людзям нясе Свае балагосьці, злыбеды свае, Муравы на золку ў зіхотнай расе, Віваты птушынае новай вясьне. Ты ж чалавек, паспасьцігнеш ці існасьць? Ці прагаю воўчай ушчэнт спажывеш Нетры, лясы ды глыбіні марскія, Да няўцямнае згубы свае? А мо, таго раней, сутыкнешся лбамі, Дзе пясок аравійскі, ці Поўначы льды, Над нафтаю, газай, палыхнеш крывава, Кастрышчам Сусьветнай вайны. -24.04.15. NEW BALANCE