Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон

Сярэдняя: 4.9 (18 галасоў)
Мне сніўся сон: мяне не разумелі. Я гаварыў, а словы, быццам град, Па тварах і вачах людзей звінелі I да мяне вярталіся назад. Я гаварыў: адрына, вёска, дзіва. Я гаварыў: каханне, слодыч, спеў. А голасу, ахрыплага і дзікага, Ніхто не чуў, ніхто не разумеў. Муры маўчалі, грозна і сурова, I ў роспачнасці гэтай нематы Падумаў я: калі не трэба мовы, Каму патрэбны гэты свет і ты? I я да нейкай бездані памкнуўся I ўбачыў цемру і свой блізкі скон. Апошні крок... Ды раптам я прачнуўся Такі вось сон. Такі трывожны сон...Air Max 90 Fireflies


Сон трывожны, але не без

Сон трывожны, але не без падставы.

Дзякуй! Проста і зразумела

Дзякуй! Проста і зразумела

цікавы верш

цікавы верш