Прысніў  я  сон,
пра  Дом  дзяцінства.
Як  я  стаяў  каля  Яго,
ля  гАнка…
Чакаў,
з  надзеяй,
цярпяліва –
што  зАраз  выйдзе  з  Дому  мамка…
І  скажа:
– Дзе  хадзіў, сынОчак ?
– Чаму  так  доўга  не  было  на  хаце ?
І  я  пабачу,
што  мамулі  вочы –
мяне  зусім  не  вінавацяць…
Я  кінусь  да  яе,
дзіцяткам –
прыткнусь  да  матчынага  сэрца…
І  абарваўся  сон  мой,
раптам…
Той  сон –
што  маме  не дае  памерці…
*+*
29 снежня 2014г.