Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сорамна

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Сорамна… карыстацца паўсюль чужынскаю моваю, Сорамна… не знаходзіць замены ёй беларускімі словамі, Сорамна… глядзець тэлевізар і слухаць радыё, Гора там, дзе пануе страх і апатыя, Значыць, гора нам. Цяжка мне… халоднай крывёй абліваецца сэрца, Цяжка мне… ў краіне сваёй сабе не знаходжу месца, У радзіме маёй чужынцы цяпер уладараць, Няма аб чым тут зараз больш марыць, Ня мае сэнсу ўвогуле марыць. Кепска мне, калі чую афіцыйныя дадзеныя, Што ўсё добра, выдатна — «дзякуй уладзе»; У краіне мір, спакой і верацярпімасьць, Толькі чамусьці баліць галава — актыўнасьць Сонца павышаная — гавораць сыноптыкі, Я не зьяўляюся спэцыялістам па оптыцы, Каб бачыць, што ўсё ня так. Іншыя вераць, лічаць, што пройдзе Празь некалькі год, а мо і стагодзьдзяў, Ды толькі як тады Беларусь будзе звацца, Русыфікатараў плённая праца Ідзе паскораным тэмпам. Стаю, абгорнуты бел-чырвона-белым сьцягам, Гляджу на блакіт неба, аблокі зыгзагам І думаю, што ўсё, усё безнадзейна, Ах, калі б хоць раз памыліцца, чарговая дзея У драме гісторыі… Сорамна, што гэткія думкі я маю, Сорамна, што не хапае моцы змагацца, Цяжка мне, але сьцяг мае раны хавае, І ведаю — наперадзе пляцы, Наперадзе воля… Air Jordan XVIII 18