Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяніс Сідарок

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Непахісныя…сьцены і вокны
Падаецца, ня з гэтага сьвету,
Я – часткова гукі і водар,
Я – часткова сонца і вецер.

Дастаткова усё зразумела,
Што пасуе і што да твару,
І хоць часам права як лева,
Ўсё астатняе будзе марамі.

Даспадобы знаходзіць адрозненьні
У аднолькавых з’явах існасьці,
Як жа хочацца ўсім быць рознымі,
Беззаганнымі, белымі, чыстымі.

Як усьмешка ў адказ нябёсаў,
Нібы цукар на вечныя раны,
Бо надзеі на зьвілістасьць лёсу
Пахаваны недзе старанна.

Бы залішнія фікцыя часу,
Мы зарана, напэўна, сьціхлі,
Засталася адная фаза –
Жыць, пакуль дазваляюць дыхаць…



Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Мы памерлыя, мы ненароджаныя,
Мы забітыя і зьнявечаныя,
Мы адныя, мы бездапаможныя,
Мы заганныя і нявечныя.

Мы чужыя у роднай прасторы,
Мы няправільна марым і думаем,
Мы удзельнікі страшнае змовы,
Мы занадта й да болю разумныя.

Мы нябачныя, мы нячутныя,
Небясьпечныя для навакольля,
Адмарозкі мы і еб….ыя
У краіне шчасьлівых і за-да-во-ле-ных.

Нашы твары замазаны шэрым,
Мы абвешчаны стратай сумнеўнай,
Затаптаная ўшчэнт нашая вера
У зялёна-чырвоны небыт.

Мы жывем па сваіх законах
Сэрца колеру бела-чырвонага,
Маем веру сваю і гонар,
Прызначэньне ад неба зорнага.

Нас ніхто не пазнае на вуліцах
І ніхто не убачыць ў прайм-тайм,
Мы сыны Беларусі згубленай,
Пахаванае і непрымальнае.

Але з намі заўсёды праўда,
Белы сьцяг і зорка Венера,
І ня варта адчайвацца надта,
Пераможам мы, можам і верым!