Спадары! Не чапайце паэтаў!
Не будзіце іх, чулых, знянацку!
Рыфмаплёцтва – не сродак, не мэта,
А – бы дзіцятку – новая цацка.
Хай гуляюць у творцаў, хай мараць
І на душы нанізваюць тэмы!
Калі ж нехта радком зацяжарыць,
Мо й разродіцца цэльнай паэмай.
Хай няшчадна мараюць паперу
І пячатаюць нешта ў ІНЭЦе,
Каб усё, што стварылі не шэрым,
Разыйшлося, бы рэха, па свеце!
Мо дзе-небудзь дажджамі пральюцца
Й беларускіх “вершыцеляў” вершы -
Так, што ў сэрцах чужых адгукнуцца
І пачуцці, і думкі тутэйшых…