Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

графаманія

Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)

Дзень сканаў. Закіпае вада.
У чаканні гарачага чаю
Адзначаю: жыццё – не бяда,
Покуль простыя радасці маю:

Проста дыхаю – нібыта п’ю,
Бачу полымя, бурбалкі чую
І душу – таямніцу сваю –
Вершаплёцтвам ад суму ратую.

Апякае істоту глыток.
Лыжка цукар спіралямі круціць.
Недапісаны мною радок
Астывае ў чаканні пачуцця.

16.03.2011



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я тут вось свае вершы ствараю!
Бо аж с твараў пЮ водку ш.
Ну, с тых во, што ў Алёнкаў
Вельмі-надт прам узнёслы.

Я румяный наклаў бы вам жоўтых
На усі вашы жудасны поўсці.
Гэта ж трэ так кахаць адмыслова,
Шо ажны мні тут млосна!

Я тут рыхму вынянчую доўго!
Ну, бо ек, да і как вам сказаты,
Шо кохаю оно Васюкоўску,
Шэ с тых пор, ад журфаку сь.

А мяня ж тут шануюць, ба, жмоты!
Ды і кніг мне на столік
Панакла2лі зь горы ўж.
Ось я і геній проста!



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Паэты сёння не ў пашане.
Іх творы лепшыя не ў модзе.
У нас, на жаль, куды ні глянеш,
Адныя грошы верхаводзяць.

Хто мае розум – багацее,
Збірае еўры і даляры.
А вершаплёт – што ён умее?
Адныя “бары-растабары”.

Натхнення ветрык завітае
Да творцы нейкага знянацку –
І ён, бы дзіцятка, гуляе
Ў свае паперкі, як у цацкі.

Яго сусед – жыцця аматар –
Сябры, жанчыны, гулі, п’янкі…
А небарака-літаратар
Смакуе толькі вершаванкі.

Хавае ў стол свае багацце –
А мо калісьці надрукуе…
А мо якісьці абывацель
Яшчэ й заплаціць за якую…

Ну, ці не дурань? Па-любому,
Такая лірыка – бы смецце -
Бо непатрэбная нікому,
Бо ні знасіць яе, ні з’есьці…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Перачытаю мной напісанае ўчора –
І ўсё парву без шкадавання на шматкі.
Слабыя вершы. Выклікаюць толькі сорам.
Чытаць такія – а ці будуць дзівакі?

Нашто забруджваць абы чым крыніцу мовы
І сваім глупствам галаву людзям дурыць?
Ажно звінець павінны складзеныя словы!
А верш – кіпець і доўгім рэхам гаманіць!

Лепш не пісаць, як іскры таленту не маеш.
У нас і так багата творцаў і пісак.
Але душу натхненне смагай атуляе
І ціха шэпча: “Паспрабуй-ка сёння так…”

І цягне зноў прымаць наркотык вершавання
І на паперы свае думкі рыфмаваць.
А покі ў сэрцы ёсць надзея і каханне,
Жыве і вера, і патрэба - 'шчэ пісаць.

Таму лісты сваімі вершамі мараю…
Хаця каму цікавы гэты лістапад?
Калі сыйду, ці тое нехта прачытае?
Здаецца мне, такое здарыцца наўрад…