Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спадчына

Яшчэ не ацэнена

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкi-сны
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.

Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;

I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладбiшчы.

I ў белы дзень i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з'едзены.

Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.

Жыве з iм дум маiх сям'я
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.



и мне

и мне

і мне

і мне

Калі бачыш сапраўдную класіку

Калі бачыш сапраўдную класіку не хапае слоў і думак, каб перадаць свае пачуцці.
І хочацца нешта паэтычнае адпаведнае тут пакінуць, і баюся сапсаваць прыгажосць.
Кажуць, быццам сапраўдную прыгажосць нічым не сапсуеш, але гэта ж толькі кажуць.

верш..

Вельмі добры верш!!!!!Тут відна з якім захапленнем і любўою паэт адносіцца да сваёй радзімы.І няцяжка вучыцца!!!

добры верш

Я помню его ещё когда-то в школе учил) На эти слова даже и песня вроде есть)

"песняры" спяваюць

"песняры" спяваюць

цІКАВЫ ВЕРШ:)))

цІКАВЫ ВЕРШ:)))

Найлепшы верш!!!!!

Найлепшы верш!!!!!

блиин!!! тупо выучить не

блиин!!!
тупо выучить не могу..(((

Я его выучил за 10

Я его выучил за 10 мин!!!!!!!
Легко запоминается...

А я не могу пока но я

А я не могу пока но я выучу!!!!!!!!!!!!!!!