Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спадчына

Яшчэ не ацэнена

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкi-сны
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.

Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;

I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладбiшчы.

I ў белы дзень i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з'едзены.

Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.

Жыве з iм дум маiх сям'я
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.



Диствительно история

Диствительно история

Я Беларус, сейчас живу в

Я Беларус, сейчас живу в Украине. Начальное и среднее образование получал в Р.Беларусь. Из всех стихотворений, почему-то, запомнилось только это. Всегда, когда меня просят: "скажи что-нибуть по-беларусски", я рассказываю это стихотворение. И всегда люди заслушиваются.

спадчына

спадчына

кахаю вельми гэты верш

кахаю вельми гэты верш

Шик

шик

Адзiн з маiх любiмых вершау

Адзiн з маiх любiмых вершау )))

Все ясно... человек

Все ясно... человек потерян...

Гэта вы пра сябе?

Гэта вы пра сябе?

Мой самы любимы верш

Мой самы любимы верш

Мой самцы любимы верш

Мой самцы любимы верш

Ад прадзедаў спакон вякоў Мне

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладбiшчы.
I ў белы дзень i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з'едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.
Жыве з iм дум маiх сям'я
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

хароший стих

хароший стих

Оррооллло

Оррооллло

Хорошее произведение,

Хорошее произведение, выражает любовь к Родине

Вельмi творчы паэт :-)

Вельмi творчы паэт :-)

мне понравилось

мне понравилось

Купала глядзеу у ваду..

Купала глядзеу у ваду.. пiльнавау не дарма гэты скарб.. Абiбокау ды трутняу наш край шмат носiць, роуна як i зладзеяу, якiя заусёды маглi прыдзелаць ногi скарбу.. Застаецца толькi спадзявацца на тое, што i у нас атрымаецца пакiнуць пасля сябе сваiм нашчадкам няхай i збяднелую, але ж спадчыну.. Слава Купалу!

Списали на бел лите спасибо

Списали на бел лите спасибо помогло

1. "Ня будзем жа

1. "Ня будзем жа абібокамі"
2. "Спісал на белліте"

Два процілеглыя з'явішчы,:)

Лепш паслухаць песф Песняроу

Лепш паслухаць песф Песняроу - Спадчына. Тое ж самае!!!

А цяпер, мілыя фамы,

А цяпер, мілыя фамы, прыгадайце, ХТО на планеце ЗЯМЛЯ самы дужы, самы высокі чалавек? Канешне ж БЕЛАРУС- просты селянін зь беларускай вёскі на Віцебшчыне, ФЁДАР МАХНОЎ. Рост 285 см. І быў Вельмі Дужым. А не хілы здароўем амерыканец Уодлоў /272/см-як запісана ў кнізе Гінеса. Вось такая яна, заходняя справядлівасьць. Пра што гэта сьведчыць і што пацьвярджае? ТАК, нашы Прапродкі былі АТЛАНТЫ. Вось чаму ў нас такія гены. І больш чым 30 тысяч гадоў назад ЮРАВІЧЫ зьявіліся не выпадкова. Аналагу Юравічам няма ў Еўропе і ў Азіі. Вось дзе вытокі Ведычнай цывілізацыі, а не Сібір. Канешне, пасьля нашы продкі дайшлі і да Сібіры, і да Індыі.

І Алімпійскія гульні прыдумалі не грэкі, а нашы продкі - РАСЕНЫ-ЭТРУСКІ, якія самі пісалі пра ГЭТА, і тое пацьвярджалі самі Грэкі яшчэ пры жыцьці этрускаў. І самі этрускі напісалі на тагачаснай БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ на сваіх помніках культуры, што яны КРЫВІЧЫ-РАСЕНЫ. Крывічы, РА-сеючыя. Гэта гістарычны факт, а не мая выдумка.

Ведайце СВАЕ корані, Беларусы-Крывічы-Этрускі і ГАНАРЫЦЕСЯ ХТО ВЫ, ЧЫЕ НАШЧАДКІ.
Вось чаму цёмныя сілы хочуць і робяць усё, каб памерла Беларусь, каб ня было на Зямлі
Белай, а гэта значыць Сьвятой Русі- РА-сеніі. І ўсе, хто выракся РОДНАЙ МОВЫ і такім чынам садзейнічае СЬМЕРЦІ сваёй Маці - Белай Русі-Расеніі, - пойдуць у ПЕКЛА, бо будуць пакараныя ПРОДКАМІ. Бо Іменна Продкі лячыліся ў нас БАГАМІ. Чаму? Таму што і насамрэч былі БАГАМІ. Успамін на генетычнай аснове пра Атлантаў.
Вось хто мы, зараз звычайныя качкі, па свайму сакральна-духоўнаму сьветаўспрыманьню.

Прачынайцеся і будзьце вартымі СВАЁЙ ВЯЛІКАЙ ГІСТОРЫІ.

будзьце патрыётам а не

будзьце патрыётам а не нацыяналiстам.

пра ГЭТА пісаў Маякоўскі і

пра ГЭТА
пісаў Маякоўскі

і дужа нядрэнна

Вот и читайте лучше

Вот и читайте лучше Маяковского, а здесь вам, похоже, делать нечего.

Ніна, прабачце, калі ласка,

Ніна, прабачце, калі ласка, але Вы хворы чалавек, і гэта не абраза, а дыягназ.
Дык гэта Вы, атрымліваецца, падпісваецеся імем "Вернік" і бясконца балбочаце пра сатану, вычварэнствы, распусту і сатаністаў???

Міфічны Аркадзь, які тут

Міфічны Аркадзь, які тут публічна абражае чалавека і трусьліва баіцца падпісвацца /у адрозьненьне ад мяне/ сваім уласным прозьвішчам, відаць, і ёсьць вычварэнец. Бо абразы ТУТ у мой адрас пасыпаліся толькі ПАСЬЛЯ надрукаваньня верша "Каханьне сатаны".Паглядзіце гісторыю сайта. Да абнародваньня гэтага верша не было тут аніводнага чорнага слова ў мой адрас.

Аркадзь, прабачце ўжо за

Аркадзь, прабачце ўжо за рэзказць, але і Вы хворы таксама.
Здаровасцю вызначаюць усяго толькі нейкі сярэдні узровень функцыянавання арганізму.
Спарцмены-чампіёны нат хворыя, ня ведалі? Біятланіст Б'ёрндален - астматык. А шахматыст Бобі Фішэр - шызафрэнік.
У СССР большасць была хворая, убіўшыся на безумоўным атэізме. Зараз большасць хворая на безумоўнай рэлігійнасці, хоць якой.
Усе хворасці - нармальныя, пакуль не пазбаўляюць нармалёвага светапогляду і жыцця.
Мяне не здзівіла б, калі б распаведанае Нінай было б у большай ступені праўдай. Адзіная заўвага, што на мой погляд гэта толькі адная з недаказаных версій аб мінулым. Толькі і ўсяго.

Паважаны Франак, паглядзіце,

Паважаны Франак, паглядзіце, калі ласка, і Вы і ўсе чытачы сайта ролік "Русский язык:сенсационные открытия/1/, дзе ў канцы роліка выступае вялікі рускі вучоны Валерый Чудзінаў і пераканаўча адкрыта Заяўляе /на аснове сваіх і іншых сучасных лінгвістычных,гістарычных дасьледаваньняў, раскопак/, што Этрускі і ёсьць Крывічы з Полацку і Смаленску. "Этрускі, -гаворыць Чудзінаў пра іх мову,-нічога ня вынайшлі-яны проста перанеслі сюды смаленска-полацкі говар".

Сенсацыя стагодзьдзя!!! Вось ЯКАЯ наша СПАДЧЫНА!!!А калі і тут выпаўзаюць нейкія маленькія жабкі-рапухі са сваімі абразамі ў адрас нашай Вялікай культуры і гісторыі, у адрас нашых сучасных паэтаў-патрыётаў, то іх усіх трэба паслаць "у венік" і ісьці далей. Бо і ў адрас Чудзінава ворагі славянства выліваюць зараз ня вёдры, а бочкі памыяў, ствараючы зь яго вобраз блазна. Навошта? За Яго геніяльныя адкрыцьці Велічы Славянаў.

Праўда,і Чудзінаў, як амаль усе рускія, хварэе на спрадвечную хваробу рускіх: рускі шавінізм. І Славянскую культуру палеаліта, мезаліта падае як культуру выключна рускую, а не СЛАВЯНСКУЮ. Падмяніў паняцьце "вялікія славяне" на "вялікія рускія". Гэта выглядае проста сьмешна. І не дадае павагі да саміх рускіх -бо КРАСЬЦІ няпрыгожа. І этруская-крывіцкая мова для яго-таксама дыялект рускай. Кажа пра тое ва ўсіх сваіх роліках і піша ва ўсіх сваіх кнігах. Хаця ў той час тагачасныя рускія ня мелі аніякага дачыненьня да полацка-смаленскіх Крывічоў, прамых продкаў сучасных беларусаў. І сам сучасны этнонім "рускія" - штучны, украдзены з нашай агульнай славянскай спадчыны крывічоў-расенаў / перыяд Этрурыі/ і славянаў-русаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Украіны і былі вядомыя пазьней як Русь Кіеўская, і ня мае аніякіх адносін да сучаснага рускага народа. Як этнонім "рускія" тагачасныя маскоўскія/ маскальскія/ цары УКРАЛІ ў нас і прысвоілі сабе з мэтаў захопу і асіміляцыі сучасных беларусаў і украінцаў-агульнавядома.
Пра прачытаньне Чудзінавым этноніма "этрускі".Ён расшыфраваў яго як "те рускія". У свім шавіністычным душку. Адны Крывічы засталіся дома, на Полацка-Смаленскіх землях, а гэтыя "Те рускія" прыйшлі сюды, на Апенінскі паўвостраў.Мне здаецца, што грэкі назвалі нашых продкаў -расенаў-крывічоў /як яны называлі самі сябе/ іменна "этрускамі" за ДЫМ, які пастаянна вісеў над Апенінамі. "Дым" па-грэцку "эт". Дымная Расенія. Бо дым ад печаў расенаў дзень і ноч пакрываў паўвостраў. Вялікія майстры, творцы - СТВАРАЛІ Вялікую культуру, якая стала асновай старажытнарымскай,старажытнагрэцкай культур і цывілізацый, а пазьней і Еўрапейскай культуры і цывілізацыі

Ніна Бацькаўна, мы ж з Вамі

Ніна Бацькаўна, мы ж з Вамі амаль аднагодкі:)
Вы ўяўляеце сабе колькі трэба выдаць падобнай інфармацыі людзям, каб яны хаця б задумаліся на конт гэтага?
Нам бы тут і зараз адным - двума словамі навучыцца прыцягнуць увагу пакуль хаця б на хвіліну, настолькі мы глыбока лезем шукаць аргуманты нас жа паважаць...
і любіць,)

ВЯЛІКАЯ САКРАЛЬНАЯ Ў НАС

ВЯЛІКАЯ САКРАЛЬНАЯ Ў НАС СПАДЧЫНА! Ёсьць меркаваньне, што людзі на тэрыторыі Беларусі з’явіліся яшчэ ў верхнім палеаліце, пры тым еўрапеоіды (стаянка Абідавічы – 33 тыс. гадоў). Гэтыя еўрапеоіды (паляўнічыя на паўночнага аленя) прыйшлі з рэгіёна Аўстрыі, Маравіі , Румыніі. Але толькі прайшоўшы праз даліны Прыпяці, Дняпра, Дзясны гэтыя паляўнічыя сталі рухавіком цывылізацыі... Але ж навошта ім было сунуцца з гор ў нашу нізіну і застацца тут??? Яны пайшлі б далей на Поўнач у пошуках аленя. Лагічна?

А вось іменна з нашага Беларускага Палесься /людзі тут былі ўжо / і ўзьнікла інда-еўрапейская цывілізацыя, САНСКРЫТ, а значна пазьней- і сучасныя беларусы, украінцы, рускія. Гэта вельмі позьняе Дзяржаўна- этнічнае ўтварэньне на агульнай праславянскай аснове - з прымесьсю балтаў (беларусы), фіна -уграў (рускія), скіфаў (украінцы, сербы). Пішу пра гэта ўжо даўно ў неце- добрыя ідэі даю людзям бясплатна.....Многія вучоныя сталі бачыць і разглядаць зараз гісторыю інакш.

Доказ: Санскрыт узьнік на аснове старабеларускай мовы -пра што сьведчаць карані галоўных для жыццьця чалавека слоў у санскрыце. Паглядзіце, нават корань слова "санскрыт" -КРЫ- вам не нагадвае нешта? Так, іменна КРЫвічы. Востраў КРЫТ. Кры-вічамі нашы продкі і прыйшлі ў Індыю, а пасьля на востраў КРЫТ, на Апенінскі паўвостраў /расены-этрускі/. На санскрыце "кры" азначае БУДАВАЦЬ, СТВАРАЦЬ. КІМ і былі нашы продкі. А не дзікімі "гунамі, чынгісханамі, рымлянамі" - разбуральнікамі, забойцамі. Разбуральнікі і забойцы цывілізацый не ствараюць.

І на КРЫЦЕ была НАША- Беларуская, Крывіцкая- а на той час агульна - праславянская кроў, мова, цывілізацыя. І Расенія-Этрурыя - НАША, БЕЛАруская. Вялікія рускі вучоныя Грыневіч/першы/ і Чудзінаў дэшыфравалі мову этрускаў. Аказалася, што яна найбольш блізкая іменна да..... сучаснай Беларускай мовы. Што афіцыйна яны і пацьвердзілі. Супраць фактаў-нікуды не дзенешся! Але беларускую мову яны назвалі рускім дыялектам.Старая невылечная дзіцячая хвароба рускіх!

Глядзіце далей. Слова"веда" і ВЕДЫ - як касьмічна-сакральнае філасофскае вучэньне - НАШЫ. І праз Індыю, Азію яны разышліся па ўсяму сьвету ў форме ведызму /або язычніцтва, Бога Ра ў егіпцян і гд/. У нас і зараз у палескіх вёсках- ВЕДЫ ў чыстым выглядзе. Праўда, 2 тысячы гадоў хр-цыі зрабілі сваю нядобрую справу. Наш арнамент -чысты ВЕДЫЗМ. Вось чаму варта захаваць УСЁ гэта ў РБ. Яно-сьвятое.

"Самыя раннія стаянкі гэтага часу/больш 30 тысяч гадоў/: Юравічы і Бердыж. Арэал Касцёнкаўска-аўдзееўскай культуры супадае практычна з этнічнымі тэрыторыямі беларусаў, а больш дакладна гэта ёсць Палессе. Палессе ёсць Бацькаўшчына не толькі рускіх, украінцаў, беларусаў, але і ўсіх астатніх інда-еўрапейскіх народаў з гаплагрупай R1a".

Юравічы -ім больш за 30 тысяч гадоў. І гэта ніякая не стаянка першабытнага чалавека,як пішуць у гістарычнай л-ры, а высокаразвітая Ведычная Цывілізацыя, якая распаўсюдзілася на ўвесь тагачасны сьвет. І дайшла да Індыі. Юравічы павінны стаць нашай МЕККАЙ. І Меккай усёй індаеўрапейскай супольнасьці-як крыніца цывілізацыі.

З гэтымі маімі меркаваньнямі не пагаджаюцца Чудзінаў і Чудзінаўцы. Рускія адстойваюць Рускую Паўночную версію ўзьнікненьня цывілізацыі. Але ж з Юравіч, з Палесься, нашы продкі лёгка маглі дайсьці і да Поўначы - калі дайшлі да Індыі!!! Але там, на рускай Поўначы, такіх стражытных юРАвіч НЯМА. Яны адны ў цэлай Еўропе. Вось чаму цёмныя сілы сьвету ТАК настойліва імкнуцца зьнішчыць БелаРусь /Белую РАсенію/ са сьвету. ЯНА- САКРАЛЬНАЯ.

Вось, спадарства, коратка і ясна я выказала НОВЫ погляд паходжаньня індаеўрапейскай цывілізацыі- чаго не прачытаеце яшчэ НІДЗЕ. Як кажуць, усё геніяльнае-проста.
Можаце мяне аспрэчваць і пасылаць ў Навінкі, але ўсё ж лепей -пішыце не абразы, а свае прапановы, меркаваньні, ЯК нам зьберагчы нашу ВЯЛІКУЮ СПАДЧЫНУ

Даволі дзіўна, што Чудзінаў

Даволі дзіўна, што Чудзінаў не пагаджаецца. Ці, можа, у яго траўка менш моцная?)))))

Калі па сэнсу і дакладна, дык

Калі па сэнсу і дакладна, дык па форме нешта арыйскае праглядае.
Прабачце ўжо мяне, Зміцер.

Ну, вось пачалося:"дзьве

Ну, вось пачалося:"дзьве дзіркі ў носе-й скончылося".Так можна адрэгаваць на "траўку", "нешта арыйскае праглядвае". Каля няма сваіх інтэлектуальных, навуковых меркаваньняў-то не пішыце хоць лухту і абразы. Не збочвайце ад дыскусіі па тэме. А Вы, Франак, хоць ведаеце, што азначае слова "арыец, арыйскае" сапраўды, а не ў трактоўцы Гітлера. Паводле Ведаў-Самы даканалы ў сваім духоўным разьвіцьці, а не нейкі звышчалавек, або абраны Богам і гд. І параўнайце сваё " нешта арыйскае праглядае" са сваімі Талмудам, Ветхім /Старым/Запаветам Бібліі...Цікава будзе.Ці не так?

Менавита гэта я и меў на

Менавита гэта я и меў на ўвазе - занадта дакладную, звышдасканалую рэакцыю. Быццам на вылічалнай тэхніке зробленую.

Вось не патрэбна абагульняць.

Вось не патрэбна абагульняць. У мяне няма ні Талмуду, ні Бібліі, ні Карана, бо я язычнік.
А Вашы, спадарыня Аксёнчык, тэзісы вельмі нагадваюць выразы "Расія - радзіма сланоў" ды "Украіна - калыска арыйскай цывілізацыі".
Я вось жыву ў Сібіры, а ўжо навукоўцы даказалі, што ЎСЕ індаеўрапейскія народы нарадзіліся ў Сібіры - на тэрыторыі Ўжурскага раёну Краснаярскага краю (Андронаўская культура).

...слова "арыец,арый" на

...слова "арыец,арый" на самой справе,а не ў трактоўцы Гітлера,ці іншых "свядомых" паводле "словасэнсу",не "даканалы ў сваім духоўным разьвіцьці", а проста: Пахар, Працаўнік,Араты... майстра Справы,а не балаболка. Можна.. можна выдаваць сябе "духоўна" разьвітым,як гэта рабілі і робяць палітыкі,ці лайдакі,але ўсё іхняе "духоўнае балабольцтва" - пустата... Арыі-Пахары і былі і ёсць - духоўна разьвітыя Майстры,бо ўсе мы - карыстаемся вынікамі іх Працы. І бачым,у адрозненні ад "духоўна разьвітога балабольства" Якасць Працы ў Рэчах зробленых Пахарам (аратам-арыяй).

Моё любимое стихотворение со

Моё любимое стихотворение со школьной программы.

величний шедевр великого

величний шедевр великого білоруського митця і основоположника білоруської поезії, щиро дякую, отримав незрівненне задоволення. Прошу вибачення за українську мову, білоруською нажаль не володію, але дуже люблю і з задоволенням відвідав цей сайт.

Сёньня вельмі сугучны гэтаму

Сёньня вельмі сугучны гэтаму твору верш Ніны Аксёнчык "Беларусь-галубка белая"

Беларусь- галубка белая.
А над табой зноў груганы –
Ад злосьці лютай захмялелыя,
Ад чорнай ярасьці, маны –

З усіх старон сюды зьлятаюцца
На свой крывавы чорны пір,
Каб не маліцца і не каяцца-
Разбурыць наш пасад і мір.

Душу сьвятую галубіную
Народа нашага стаптаць.
І рабства нам, піры казьліныя,
Распусту, нечысьць навязаць.

Усё скупіць, забраць, разграбіць.
Каб мы усе служылі ім –
Мярзотным вылюдкам.
Як швабы,
Яны паўсюль з таўром сваім.

Звышчалавекі. Звышбандыты.
Ў авечай скуры павукі.
Жыруюць злыдні-паразіты,
Людскую кроў піючы праз вякі.

Дык будзьце ж пільнымі, славяне.
Калі вам хабар падаюць,
То узамен не офісы ці дані –
Дзяцей у рабства вашых забяруць.

І не сварыцеся ў гэты час адказны –
Яднайцеся, братайцеся мацней
Перад вайной і здрадаю заразнай,
Што ў нашу хату ўносіць ліхадзей.
2011

Совсем не созвучно

Совсем не созвучно

пам парам пам)

пам парам пам)

мне таксама спадабауся верш

мне таксама спадабауся верш таму што я яго вучыла у гэтым годзе

Мне нравится этот стих!!!!

Мне нравится этот стих!!!! Спасибо за то что он есть!

этот стих классный!!!!)))

этот стих классный!!!!)))

Гэты верш праз песню

Гэты верш праз песню "Песняроў" пачуць варта.

Тут памылка. У мяне ў

Тут памылка.
У мяне ў падручніку надрукавана "кладзьбішчы", а не "кладбішчы".
А верш вельмі прыгожы, спадабаўся.

вывучыла хутка

вывучыла хутка

мне нужен водгук

мне нужен водгук

мне тоже

мне тоже