Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спатканьне

Сярэдняя: 4.4 (92 галасоў)
– Ну што ж, кажы, што ў вас чуваць? – Пачаў стары пра сенажаць, Успомніў жыта і авёс... А вочы... мокрыя ад сьлёз... А потым я загаварыў: – Нічога, год я перажыў. Ды не адзін – сядзіць нас шмат, – Прывыклі трохі і да крат... Ну, як там мама і сястра? Пара ўжо на зіму араць. I як там кратаецца дзед? Ім занясі ад нас прывет! – Нічога, мы-то жыць жывём, – Вось ты тут сохнеш за муром... Я ў торбе сухароў прынёс, – А вочы мокрыя ад сьлёз... – Не плач! Мы вернемся вясной I ў поле выйдзем грамадой, Сустрэнем новы ўсход зары, – Не плач і не бядуй, стары! Вясною сьветлаю з-за крат Зь сяўнёю, поўнаю зярнят, Нас выйдзе шмат, як цёмны бор, На скібы чорныя разор... Стары, я знаю, верыць мне I сам гаворыць аб вясьне, Здаецца, падужэў, падрос, Хоць вочы мокрыя ад сьлёз... Highsnobiety Style


Ага. а давайте Пушкина со

Ага. а давайте Пушкина со всеми ерами публиковать, а поэзию пораньше - еще и с ятями. Ну, вот нафига куча лишних мягких знаков?! Вялікая пьрыньцыпіяльнасьць, елы-палы...

Ъ не влиял на выговор ь влияе

Ъ не влиял на выговор
ь влияе

хороший стих

хороший стих