Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1936

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Бывайце здаровы,
Жывіце багата,
Ужо ж паедзем
Да сваёй хаты.
У зялёнай дуброве
Мы начаваць будзем
І вашае ласкі
Вавек не забудзем.

У вашам калгасе
Шырокае поле,
Няхай жа на шчасьце
Цьвіце ваша доля.
На рэчках на вашых
Бурлілі каб воды,
Каб плавалі з крыкам
Гусей карагоды.

Каб жыта ў полі
Трубою вілося,
Каб сала ў хаце
Кубламі вялося.
Штодзень у капусьце
Каб плавала шкварка,
Да шкваркі часінай
Вялася б і чарка.

Яшчэ вам жадаем
Прыбытку ў хаце
Ні мала, ні многа -
Штогод па дзіцяці.
Ня будзем у крыўдзе
Яшчэ і на тое,
Калі пашанцуе -
На год і па двое.

Дарогу ж мы знаем
Да вас, ягамосьці
I езьдзіць мы будзем
Да вас часта ў госьці.
Эй, хто на адведы,
Эй, хто на радзіны –
Вазіць караваі
Па дзьве паўасьміны.

Бывайце здаровы,
Жывіце багата,
Ужо ж паедзем
Да сваёй хаты.
У зялёнай дуброве
Мы начаваць будзем
І вашае ласкі
Вавек не забудзем.



Сярэдняя: 4.8 (19 галасоў)

Бывайце здаровы, жывiце багата,
А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты.
У зялёнай дуброве мы начаваць будзем
I вашае ласкi вавек не забудзем.

У вашай гасподзе шырокае поле,
Няхай жа на шчасьце цьвiце ваша доля.
На рэчках на вашых бурлiлi каб воды,
Каб плавалi з крыкам гусей карагоды.

Каб жыта ў полi трубою вiлося,
Каб сала ў хаце кубламi вялося.
Штодзень у капусьце каб плавала шкварка,
Да шкваркi часiнай вялася б i чарка.

Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце
Нi мала, нi многа – штогод па дзiцяцi.
Ня будзем у крыўдзе яшчэ i на тое,
Калi пашанцуе – на год i па двое.

Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьцi,
I езьдзiць мы будзем да вас часта ў госьцi.
Эй, хто на адведы, эй, хто на радзiны –
Вазiць караваi па дзьве паўасьмiны.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Рослы селянін з-пад Магілёва,
Жыў мой прадзед у глухім сяле.
Жыў на месцы ўсё жыццё, як дрэва,
Ў цемры, як кажан жыве ў дупле.

Свет не бачачы далей мястэчка,
Працаваў з зары і да зары,
Гнуў спіну ў абшарніцкім двары
І сатлеў пакорна, нібы свечка.

На паглум аддай жыццё ў салдаты!
Дзед хоць быў і смелы чалавек,
Каб не скласці косці на Карпатах,
Палец на руцэ адсек.

Сорак сутак насустрэчу сонцу
Бацька ехаў у чужую даль
Шапкамі перамагаць японца —
І прывёз кастыль, а не медаль.

Каля Віслы брат памёр ад газаў,
Роднай не пабачыўшы зямлі.
І, нарэшце, — камбайнер калгаса —
Я — апошні з нашае сям'і.

За гадамі, за глухой заслонай
Бачу продкаў невясёлы век.
Я з свае вялікай радаслоўнай —
Самы найшчаслівы чалавек.



Сярэдняя: 4.5 (93 галасоў)

– Ну што ж, кажы, што ў вас чуваць? –
Пачаў стары пра сенажаць,
Успомніў жыта і авёс...
А вочы... мокрыя ад сьлёз...

А потым я загаварыў:
– Нічога, год я перажыў.
Ды не адзін – сядзіць нас шмат, –
Прывыклі трохі і да крат...

Ну, як там мама і сястра?
Пара ўжо на зіму араць.
I як там кратаецца дзед?
Ім занясі ад нас прывет!

– Нічога, мы-то жыць жывём, –
Вось ты тут сохнеш за муром...
Я ў торбе сухароў прынёс, –
А вочы мокрыя ад сьлёз...

– Не плач! Мы вернемся вясной
I ў поле выйдзем грамадой,
Сустрэнем новы ўсход зары, –
Не плач і не бядуй, стары!

Вясною сьветлаю з-за крат
Зь сяўнёю, поўнаю зярнят,
Нас выйдзе шмат, як цёмны бор,
На скібы чорныя разор...

Стары, я знаю, верыць мне
I сам гаворыць аб вясьне,
Здаецца, падужэў, падрос,
Хоць вочы мокрыя ад сьлёз...