Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спроба экзыстэнцыялізму

Сярэдняя: 5 (16 галасоў)
Надакучыла жыць, па шчырасці, Прадчуваннем будучых святаў, Спадзяваннем лепшае долі І чаканнем сонца ў ваконцы. Можа, нам не дадзена вылезці З-пад асфальту, з-за мура, з-за кратаў? Мо й няма аніякай волі, І крыжовы шлях наш - бясконцы? Мы ратуемся ад адчаю Цяжкай працай, мроямі, вераю. Мы сябе акружыць стараемся, Нібы валам, сяброўскім колам. Адчуваць даўно прызвычаеныя Ледзяное дыханне імперыі, Абураючыся, скараемся Непрыдуманым намі законам. Прагуляўшы ўрокі гісторыі, У краіне кожнай - чужынцы, Не на тыя глядзім гадзіннікі, Ходзім вуліцамі не тымі: Не Сапегі, і не Баторыя, А Суворава і Дзяржынскага. З летуценнікаў выйшлі цынікі, Патрыётаў сляды прастылі... У эпоху постмадэрнізму Сумна ад палымяных заклікаў, Ад двудушнасці і бяздушнасці, Ад наіўнасці бесклапотнай, Ад паганства і атэізму, Ад паэтаў і ад празаікаў... Божа, дай мне хоць кроплю мужнасці, Каб сустрэць, што надыдзе потым. womens nike shoes


падзяляю думку

падзяляю думку аўтара.
А.Такінданг

Што азначае

Што азначае "экзыстэнцыялізм"?
верш зразумелы, а назва?

Філасофская плынь у міжваенны

Філасофская плынь у міжваенны перыяд.

то бок вайна будзе? у вершы

то бок вайна будзе?
у вершы аб гэтым?