Спыняю  бег  свой –
нЕкуды  спяшацца…
Бяжым, бяжым, бяжым – да  самай  Сьмерці –
да  мАнячага  нас, з  далЕчы, Шчасьця.
Не  супакОйваецца  ў  гэтым  наша  сэрца…
Сяжу  на  лаўцы –
некуды  спяшацца…
Бяжыць, бяжыць – мой  ўнук, як  верцель –
мо, бача  дзесь  паблізу  Шчасьце.
Не  супакОйваецца  ўнука  майго  сэрца…
*+*
7 снежня 2014 г.  У Менску, ўспамінаючы  Косава…