Ратуй, о Божа, грэшнікаў Зямлі!
Пашлі надзею ў вобразах і словах!
Сваёй любоўю сэрцы іх залі
І асвятлі разумнасцю галовы!
Даруй грахі знямоглым ад пакут,
Пазбаў хвароб убогіх і збалелых!
І дай па веры кожнаму, хто тут
Адною верай цешыць дух і цела!
А прыйдзе час канца турбот зямных,
Калі ўсе справы сыйдуцца на сконе,
Вазьмі ў нябёсы, Ойча, душы іх
І пранясі над зеўрай у далонях!
9.09.2011