Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сталіцу лівень зноў заліў…

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Сталіцу лівень зноў заліў…
Не ў першы раз бяда такая…
Што хоча неба змыць з зямлі,
Калі вось гэтак палівае?

А мо патопы – нам прысуд –
За ўсё, што дзеецца на сушы?
Ці Бог сцірае нейкі бруд,
Які набіўся ў нашы душы?

Ізноў Няміга - у вадзе...
Вада – ракой, вада – навалай...
Куды расклад такі вядзе?
Ці папярэджанняў нам мала?

О, чалавек! Шануй жыццё!
Цябе – і пернікам, і пугай,
А ты – бы глупае дзіцё –
Як ні кажы, не хочаш слухаць…