Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

снегавік

Сярэдняя: 4.2 (15 галасоў)
На двары маім узнік незвычайны снегавік: сімпатычны, абаяльны дабрадушны і брутальны. Распусціў з галінак коскі – наймаднейшая прычоска – нібы дрэды ці антэны. Выгляд – проста ачмурэнны! А на носе – эксклюзіў – хтосьці шышку прычапіў. Знекуль птушкі прылятаюць и насенне ў ёй шукаюць. А усмешка… А усмешка – проста нейкая пацешка: пазбаўляе ад турбот заклапочаны народ. Снегавёнка свет прыкмеціў – и дарослыя і дзеці: падыходзяць, аглядаюць, шчыра ўсмешкамі вітаюць. Беласкуры, яснавокі, погляд – хітры, з павалокай, хлопец – файны, незалежны. Ці не ўнук бабулі снежнай? 4.02.2013 Adidas Yeezy