Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стрэсы

Сярэдняя: 2.9 (14 галасоў)
Раяць дактары пажыць без стрэсаў, Сэрца берагчы, не турбаваць, Пазбягаць псіхалагічных прэсаў, Па раскладу есці і кахаць. І калі ўначы табе не спіцца – Гэта стрэсы, больш няма прычын. Нельга недарэчна мітусіцца, Нават, каб сябрам дапамагчы, Шкварку з бульбай замяні кефірам, Не ўзнімай кілішак угару… Але ж я, скажу Вам, людцы, шчыра, Ад жыцця такога ўраз памру. Быць жывым яшчэ на белым свеце І эмоцый гаму адключыць – Гэта тое самае, паверце, Што ў душу пустэчы напусціць. Як мне бавіць век без трапятання, Як стрымаць магчыма сэрца грук У асалодзе першага кахання, Ці калі гасціць прыедзе ўнук? Хочацца мне зведаць захаплення, Перадужаць забабонны жах, Утрымаць п’янлівае натхненне, – Каб пісаў я вершы па начах, – Цешыцца звычайным, простым рэчам Без разлікаў, моды і крамол, Жыць цікавым лёсам чалавечым, А не быць падобным на жывёл. Air Jordan I Mid


Вельмі кепска. З памылкамі...

Вельмі кепска. З памылкамі...