Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

В каких целях применяются купольные поворотные камеры беспроводные.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Студэнцкія сяброўкі і сябры...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Студэнцкія сяброўкі і сябры…
Якая асалода ад сустрэчы!
А колькі ж год мінула з той пары,
Калі нас разлучыў расстання вечар?!

Сустрэліся… Эх, нам бы - ды назад –
У час, калі былі ‘шчэ маладымі,
І верылі ў шчаслівы зоркапад,
І трызнілі ідэямі сваімі!

Тады было наперадзе жыццё
І мары – ў фарбах казачна-ружовых…
І мы луналі ў першаадкрыццё
Пачуццяў, думак рознакаляровых...

Здавалася – ўвесь свет – ля нашых ног,
А шлях далейшы – светлы і бясконцы…
Ды кожнаму свой лёс прызначыў Бог...
І кожнаму – свае дажджы і сонцы.

Сустрэліся… Хоць нельга не пазнаць
Усіх, каго забыць і немагчыма,
На жаль, свавольства часу не суняць -
На тварах – вэлюм сталасці – маршчыны…

“Ты – як?”… “ Ты – дзе?”… “А муж, а дзеці – ёсць?”…
Абдымкі, пацалункі, хвалі смеху…
Ўспаміны пра юнацтва – хмельны госць,
Які да нас, сягонняшніх, заехаў...

Яго прыемна шчыра павітаць
І з ім рапазмаўляць пра ўсё з ахвотай….
Ды ледзь пачнеш юнацтва ўспамінаць -
І дзе-нідзе ўціраеш слёзы ўпотай…

Шкада… Бо ўжо не тая весялосць,
І мы, на жаль, ужо не тыя людзі…
Таму... Бывай, жар-птушка- маладосць!
А мы... цябе ніколі не забудзем...