Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сусед і “ксперымент”. Са

Сярэдняя: 4.2 (17 галасоў)
Верш: Цераз агарожу сунуў лыч сусед. Шчэ раніца – а ён ужо ў падпіцці. І заяўляе, што задумаў “ксперымент”. Гуркі – адразу каб салёныя, ўзрасціць. Сусед, і “ксперымент” – тут абрагочышся. “Эксперымянтуе” – толькі чым “нажрацца”. Алкаш, шчэ можа і ня кончаны… Але, к хвіліне гэтай – падбіраецца. Цыгарку папрасіў. Ня жмот я – даў. А ён мяне агранамічна падбухторвае. Ну, прама – навуковы кандыдат, а я – студэнт, ў аудыторыі. Параспісаў, які народу “Дар” – гуркі салёныя на градцы. Ты, дзед – спецыяліст, і гаспадар. Чаму ж табе, за “ксперымент” ня ўзяцца. Кажу суседу – ты ідзі ў пасцельку. Я – ў “ксперымент”, а ты - у сон. Назаўтры, раніцой – вылазь з бутэлькай, на градцы будзе закусон. Сусед – да хаты. Я – за “ксперымент”. Сусед мой крыху дуркаваты, але ж – нядрэнны мой сусед Чамуж не парадзець ягонай Мары… Тым больш – што ведаю “сакрэт”. Я, ноччу, прыхапіў ліхтарык, і на гародзе у суседа – правёў-такі эксперымент. А раніцою чую – вэрхал ! Гляжу – за агарожай, на гародзе, сядзіць сусед ля агуркоў, з гарэлкай. А побач – яго жонка, адурэўшая, наўродзе. Гурок трымае – з градкі толькі- толькі. Адкусвае, і лямантуе – Бабы ! Цуд ! Растуць на градцы у мяне гуркі салёныя ! Ну, хто ж не звар’яцее тут. Я “сакрэт” свой ня выдаў суседу – атрымаў сваю Мару, і хопіць ! Вам жа, хітрасць гэту паведаю. Бо, няма тут чагосьці тоіць. СалянЫ растворчык, моцны ў агуркі шпігуй шпрыцом – і закіснуць, быццам ў бочцы. То жа “цуд” мне... Закусон. *+* 20 чэрвеня 2014 г. NEW BALANCE