Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сваякі.

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

1
Раскіданы па свеце сваякі,
Як парасткі ад дрэва Радаводу
З насення, што не выграблі гракі
У глебе, што ўзорвае прырода.
2
Усё жыве, квітнее на Зямлі,
Карэнні набіраюць моц і сілу
Тады, калі ў спадчыннай раллі
Хтосьці зярнятка новае пакінуў...
3
Калосяцца палі ва ўсе бакі,
Цвітуць і пладаносяць дрэвы, кветкі.
Мы на Зямлі ўсе тут сваякі -
Адзіных чалавечых продкаў дзеткі.
4
Гамоняць птушкі ці шумяць лясы -
Братоў малодшых слухаем размову…
Чаму ж тады люцкія галасы
Агульную знайсці не могуць мову?
5
А трэба, толькі, вельмі захацець
Пачуць і зразумець адзін другога,
Каб не прыйшла раней, чым трэба, смерць,
Нам не хапае еднасці і Бога.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115060205428