Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свята масак

Сярэдняя: 4.5 (166 галасоў)
Перад цудам навагодняй казкі Дзеці самі выбіраюць маскі. Верхалазу-жэўжыку — на сёмы... Модніцы маленькай — пяты год. Ды з якой прыдумкаю вясёлай Строіцца касцюм на карагод! Будзе шэры воўк і кот вучоны, Рыжая ліса і Віні-Пух. А для маскі з'едлівага чорта Дзед для ўнука вывернуў кажух. Свет маленства шумны і стракаты. Са старой, як існасць, даўніны — Ладзяцца каўбоі і піраты, Кракадзілы, змеі і сланы. Перад святам навагодняй казкі Дзеці самі выбіраюць маскі, Смела пазбягаючы апек... Ім сягоння, пэўна ж, невядома, Што свядома йшчэ і несвядома Носіць маску толькі чалавек!womens nike shoes


Прыгожы верш. Вельми

Прыгожы верш. Вельми спадабауся

=)цудоуны верш)!

=)цудоуны верш)!

згодна казачны..)

згодна
казачны..)