Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сядай, ўнучок. Памесцiмся на лаве

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сядай, ўнучок. Памесцiмся на лаве
Няма, як кажуць, праўды у нагах -
Сусед мой запрашае, дзядзька Павел
З такой усмешкай хiтрай у вачах

Ён цыгарэту ў пальцах размiнае
I вочы бляклые падняўшы недзе ўверх
Аповед свой пацiху пачынае
Як нашы бралi з боем Кёнiгсберг

Аёй-аёй. Не дай нiкому Божа
Пабачыць тое, што пабачыў я
Гучаў загад – i можаш цi не можаш
Iшла наперад армiя уся

Так, кажа ён, увесь наш дваццаць першы
Тады адразу трапiў пад прызыў
Хто быў ад iншых трошачкi хiтрэйшы
Ў абоз, у тыл – а хто хiтрэйшым быў?

Ой, там было. Ўздрыгнуся, як ўзгадаю
Мы па крывi iшлi амаль уброд
Скажу табе напэўна, што я знаю
Ён такi моцны, ўнучак, наш народ

Хлябнулi лiха хлопцы там нямала
Ад той крывi трава у мэтр расла
Таму-сяму – i мне пашанцавала
А большасць нашых там i палягла

Нас засталося пяць ўсяго у роце
Бо праз агонь iшлi нашы рады
А я, ўнучок, ў далекiм гэтым годзе
Як зараз ты, такiм быў маладым…

Я слухаю. Я веру i не веру
I бачу ўсё – нiбыта сам там быў
А ён задумлiва глядзiць на грушу-бэру
Што з маiм дзедам некалi садзiў

Ну што, сусед. Запалiм па апошняй
Мяне палiць прымусiла вайна
Тады махорку ўсю – да самай крошкi
На нас дзялiў уласна старшына

I пакрысе паёк той большаў, большаў
Ды толькi гэтаму нiхто не быў там рад
Бо на мяжы Германii i Польшчы
Лёг у зямлю апошнi наш салдат…

Вось так было. Шчаслiвенька жывiце
Нiхто каб з вас вавек не ваяваў
Ну а яшчэ – хоць зрэдку ўспамянiце
Ўсiх тых, хто вам жыццё ахвяраваў

…………………………

Прайшлi гады – а як нам iх уславiць?
I бачу я – напэўна нездарма
Мы чaсцяком на гэтай доўгай лаве
Сядзелi з дзядзькам Пашам дацемна



Выдатна

Выдатна