Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сягодня была вайна...

Сярэдняя: 5 (15 галасоў)
(подых Брэсцкай крэпасці) Сягодня была вайна ... І ранак, як у сорак першым, Нядзельная цішыня ... Міжволі складаю вершы... Залівіста салаў'і ... Спяваюць, ў гаі, за Бугам , І рэха вайны - з зямлі… І ў памяці - думак скруха ... Крык ворана разарваў, Як вораг спакой, гарматай, І перад вачыма ўстаў Цалёханькі Кіжаватаў, І цені яго байцоў Дзевятай пагранзаставы, Жывымі, сярод мярцоў, Стаяць, як ў полі травы ... Атакі, агонь і дым! - І кулі дрылююць сцены, Усё стала вакол сівым У знішчальным агні гіенны… Вялізная цытадэль - Паўзучага за вадою- "Страляе" па сэрцы, ў цэль - І цела пранзае болем ... У скляпах казематаў плач - Даносяць цагліны стогны - Нібы ў гушчары пугач, Зараджвае госць патроны, І "Feuer"каманды жджэ, Знішчальніку не сядзіцца ... І вербы спаўзлі ніжэй, - А там, за ракой, граніца! .. Сягодня была вайна, Застыў яе твар ў каменнях, У вадзе Мухаўца яна І ў Крэпасці Брэсцкай ценях , У маршчынах дрыготкіх рук І у позірку ветэранаў... У вянках і ў кветках - брук - І ПАМЯЦЬ баліць, як рана. 22 чэрвеня 2014г. Nike Sneakers


Цудоуны верш!!! Кранае за

Цудоуны верш!!! Кранае за душу. Низки паклон усим ветэранам.

Низкий поклон и ПАМЯТЬ! Очень

Низкий поклон и ПАМЯТЬ!
Очень благодарна!

Сердце щемить болью, когда

Сердце щемить болью, когда прочитала это стихотворение.Такое забыть нельзя. Спасибо Людмила.

Гэта боль народа..і яна не

Гэта боль народа..і яна не праходзіць, а перадаецца з генамі..
Дзякую Вам!