Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сярэбранае

Яшчэ не ацэнена

http://www.stihi.ru/2015/06/16/8026

Легкай, пустэльнай палегкай
кладзецца на сэрца смуга,
ранку роснага, месцамі мяккага,
месцамі чорствага
сонца і неба белы пяшчотны слуга...

Ці то снег, ці то хмель рассыповы,
што ў мазгі і балюча і мякка страляе?
Мае што мае. П'яніць і дурманіць
вечар зімовы...

Я ўжо не ведаю, калі ж гэта
здарылася,
што ранак са мной так з'яднаўся
любоўна...
Не па-руску...аднамоўна. Душа і
спакой аб'ядналіся.

Мне не хапае зімой прахлады,
хукавак-вільгаці, воблака...
Лісцяў замерзлых вораха. Сонца
нягрэючага промняў.
Вось і канец. У душнае, гарачае цягне
штосьці волакам...

2015 г.