Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сыйду

Сярэдняя: 5 (13 галасоў)
Сыйду са сцежкі я тваёй, Як цень з няведамага краю, Хоць і не вырву ўжо з грудзей Таго, з чым жыці сіл не маю. Судзіла доля мне сустрэць Цябе, як казку негадану, Ды не судзіла доля мець Пацехі з гэтага жаданай. Пракляцце нейкае вісіць Над лёсам марным і сірочым Ды рве і рве за ніцяй ніць, Якія з шчасцем злучыць хочуць. Нявольнік дум сваіх і сноў, Сябе самога раб няшчасны, Я скрозь жыццё адзін сам шоў, Пуціны не зазнаўшы яснай. І думаў, што скаваў ўжо лёд Мне ўсе жаданні і парывы, Што дажыву я сваіх год, Па-свойму вольны і шчаслівы. Так думаў… сталася не так – Душу збудзіла дзіўна з’ява: Чагось жадаць пачаў бядак, Штось згледзеў больш, як смерць і слава. Інакш забілася ў грудзях Сляпое, прыспанае сэрца, - Змяніў на кветкі церні шлях І думаў: шчасце ка мне рвецца. Але здалося гэта ўсё, Быў сон, а ява засталася, Надзеі зорка ў небыццё, Як здань жывая, праняслася. Зноў сам адзін, як блудны цень, З далёкай вырваны каметы. Ідзі, брыдзі і ноч, і дзень, Навек згубіўшы ўсе прасветы. Каб мог душу ўзяць, паказаць, Каб мог сабе сам вырваць грудзі, Тады б мо ты змагла паняць, Чаго паняць не хочуць людзі. Тады б мо каменем цяжкім Маёй душы не надзяліла, Над сэрцам мела б жаль маім Ды і ўздыхнула б… над магілай. Air Jordan V 5 Shoes


"Каб мог душу ўзяць,

"Каб мог душу ўзяць, паказаць,каб мог сабе сам вырваць грудзі, тады б мо ты змагла паняць,чаго паняць не хочуць людзі..." Чытаеш і у самога сэрца выварочваецца ў грудзях ад успамінаў і думак.

Так близка усе. Дзякуй

Так близка усе. Дзякуй

Янка Купала

Жыла і не ведала, что Янка Купіла пісаў так!!! Проста знаходка!!! Мужчына, а як напісаў пра каханне!!!