Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Табе ізноў, каханая, не спіцца?...

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Табе ізноў, каханая, не спіцца? Усё гуляюць думкі ў чахарду? Ты мне дазволь – і я бяду-начніцу з чароўных веек чарамі звяду. З тваіх вачэй з амаль кацінай ласкай зганю бяссонне ў кут, нібы клубок, і прамурлычу зманлівую казку – што без цябе і я заснуць не мог. Пасля сваймі абдымкамі сагрэю і туманом дрымотным абаўю. І папрашу падмогі у Марфея: “Закалышы любімую маю!” Няхай твой сон ахоўвае да ранку маё цяпло і хвалі калыханкі… 15.10.2013 Lebron XIV 14 Low