Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Так, я не чалавек

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

"Курыца — не птушка,
Баба — не чалавек"
З народнага.

Так, я — не чалавек,
Я для мужчыны — Бог.
Пад сэрцам у мяне
жыццё ён пачынае,
і самы першы гук,
і самы першы крок,
і самы першы боль
яго са мной яднае.
Нібы сапраўдны Бог,
па вобразу свайму,
ствараю і ляплю
яго душу і цела.
Калі мужчына — зух —
мой дар памог яму,
калі наадварот —
чагось не даглядзела.
Так уладару я
над лёсам у яго,
што пазайздросцяць мне
усе багі Парнаса,
бо толькі на маё
нязгаснае святло
мужчына мой ляціць,
прышпорвае Пягаса.
Адкрыю для яго
вароты ў райскі сад,
і пеклам апяку,
калі таго заслужыць,
стаць мудрым памагу,
перавяду пагляд,
усё перамагу,
што здолею адужыць.
Ды, можа быць, і не,
і раптам ён не мой,
і я зусім не бог,
а слабая кабета?
Тады "шэршэ ля фам"
там, за яго спіной,
яна таксама бог —
я ведаю пра гэта.



Ф.Нырка Не Бог мой Вы, Але –

Ф.Нырка
Не Бог мой Вы,
Але – ВЫДАТНА ВЕЛЬМІ!
Струна не рвецца. Толькі – Дзін-н-н-нь!!!
Чаго не хочацца? - Быць вечным.
Няхай застанецца.
Амінь

Дзякую за добры верш! Таццяна

Дзякую за добры верш!
Таццяна Дз.