Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Талісманы вернасці...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Талісманы вернасці... ***************************************** Той дызель, Асіповічы - Градзянка - Юнацтва майго й сталасці маршрут. І восені, і вёснаў калыханка, І радасці, і мараў, і пакут. Бяру білет, саджуся ля акенца Ды прагна пазіраю праз яго. Выскоквае ад хвалявання сэрца, Трапеча немаведама чаго... Прыпынкі ўсе да воднага знаёмы: Вось Верайцы, і Лапічы, і Цэль. Уборак, Пагарэлае ...- я дома! Прабачце, не сказала аб рацэ. Аб Свіслачы, што зарастае зараз - Балюча на такое пазіраць... І толькі лебедзі прыгожай белай парай, Як талісманы вернасці сядзяць... 25, 27.01 - 2015 г. Adidas


Дзякуй. Вельмі лірычны верш.

Дзякуй. Вельмі лірычны верш. Я гэты цягнік яшчэ як памятаю. Ці не ў Градзянцы вы жівіцё? Бываў там ня раз.

Я родам з Градзянкі. Зараз у

Я родам з Градзянкі. Зараз у Барысаве жыву. А вы да кахо прыязджалі, калі не сакрэт?