Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тамары Кашавой

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Тамара! Вы – гігант! Палада і Мінерва!
Хай знае белы свет, як пішуць бульбашы!
У сціслыя радкі, нацятыя, як нервы,
Вы здолелі змясціць агмень сваёй душы.

Рассыпаць зерне слоў здаецца вельмі простым.
Але майстэрства – сэнс вялікі ўкласці ў іх –
каб словам ажылі пачуццяў Халакосты,
каб раптам заняло ад верша дух і дых.

Вы – верніца любві, паэзіі вяргіня.
Хай Вас не закране неміласэрны час!
Я веру: ў коле дзён Ваш талент не загіне –
і будзе кожны дзень надзённы хлеб для нас!

9.05.2014



цудоўна напісана.

цудоўна напісана.