Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тры дрэвы

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Тры дрэвы вiдаць мне, як выйду на ганак Тры дрэвы вiдаць мне, як гляну ў вакно Тры дрэвы – запозна, а можа, зарана Спяваць мне пра вас, але вам ўсё адно Адно з iх – вярба, што магутнаю стала Далёка ад рэчкi, у жоўтых пясках Гадоў ёй нямала, цi шчасце спаткала - Пра гэта ў сваiх не даведаўся снах Другая – бяроза, у неба ўзнялася Па ёй я убачыў, як збеглi гады Бяроза, скажы мне, ў якiм зараз класе А можа, даўно школу скончыла ты А трэцця – рабiна, нi ў чым ты не вiнна Крыху нахiлiлась яна над зямлёй А ягады – чулi вы гэту навiну - У лiпнi чырвонымi сталi на ёй Тры дрэвы вiдаць мне направа i прама А гляну налева – там любы мой бэз Спяваць мне не позна, спяваць мне не рана Бо так было б сумна мне дрэў гэтых без Accessories