Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ці метад памылак і спробаў?..

Яшчэ не ацэнена

Ці метад памылак і спробаў?
Ці мэта, каб край мой маўчаў? —
Над мовай, нібыта Чарнобыль,
Распята крыло крумкача...

Мне кажуць: «Прагрэсу поступ.
He ўздумай чыніць перашкод...»
I ўсё гэтак ясна і проста:
«Ад мовы адрокся народ».

Адрокся? Калі і навошта?
He чуў я такога. I век
He ўчуць бы: якім гэта коштам
Душу прадае чалавек?

I як гэта з роднага ганку
Гнаць роднае слова ў каршэнь?
Як матчыну калыханку
Бяспамятна вырваць з вушэй?!

Каб стаў народ без'языкі,
Каб мову наводмаш адсеч,
Хто гэткі над ёю вялікі
Узняў гісторыі меч?

Я ведаю толькі прадаўцаў —
Іх зграя аб згубе крычыць.
Ды ў гэтай бязроднай даўцы
Зямля патаемна маўчыць...



Пышны верш.Уся праўда пра

Пышны верш.Уся праўда пра нашу мову .Няўжо ўсё так і будзе?!

Беларускае слова не загіне

Беларускае слова не загіне ніколі! Я ВЕРУ!