Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ці вы адчулі

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Ці вы адчулі пах вясновы? А ці пазналі родны край? У сталакцітах крышталёвых – Зноў сакавіцкі сонцаграй! Цішком пракраўшыся праз межы Да нас - у вёскі, гарады, Вясна наладжвае капежы, Дажджом растайвае ільды. Нырае ў лункі з сантыметрам, Каб рыбакоў ад іх прагнаць, Шпурляе ў птушак подых ветру – “А ну – гняздзечкі будаваць!” Звініць адталаю вадзіцай… Цалуе душы цяплынёй… І промні сонца, нібы спіцы, Нястомна круціць над зямлёй… Змятае сон з вачэй заспаных Ласкавым дотыкам рукі… І, блаславіўшы закаханых, Сплятае шчасцейка ў вянкі…Zoom Kobe 1 Protro