Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ціхіх рэчак разлівы, вясновыя пацеркі вод...

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Ціхіх рэчак разлівы, вясновыя пацеркі вод...
Як стагоддзі таму, новы дзень узыходзіць над краем.
Цёплы водар зямлі, і абуджаных птушак палёт,
I маўчанне бароў, і зялёная рунь маладая.

Колькі жыць мне на свеце — вяртацца з паклонам сюды,
Да маўклівых прысад, да азёраў, парослых чаротам,
Там ссыпаюць пялёсткі, бы даўнія мроі, сады,
I так многа святла, і так многа тугі першароднай.

Я не думаў ніколі, што гэтак мне будзе балець
Кожны боль твой, Радзіма, і кожнае ціхае слова,
Што шчымліва і горда ў душы маёй будзе звінець
Памяць мудрых муроў і дыханне стагоддзяў суровых.

I цяпер я паверу, што нават і ў горкі свой год
Перад тым, як сысці і растаць, нібы воблака ў высях,
Я паспею запомніць вясновыя пацеркі вод,
Белы россып пялёсткаў, што ў вечнае неба ўпляліся.



Вель шчыры і чулы верш,

Вель шчыры і чулы верш, дзякуй.

Дзякуй!Кранае такое прызнанне

Дзякуй!Кранае такое прызнанне

за якое месца?

за якое месца?