Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цяпло

Яшчэ не ацэнена
Калі змяшаюцца гады, Калі наступіць цішыня, Я буду помніць, што ёсць ты, Ты будзеш помніць, што ёсць я. Калі Зямля абрыне нас, Калі запаліць нехта кнот, Я буду ведаць гэты час, Я не забуду гэты год! Калі свой трэмар землятрус Захоча здзейсніць пакрысе. Калі забудзе беларус, Што ён каму, куды нясе. Калі сатруцца ў дробны пыл Ўсе векавыя межы зла — Адзін — пазнае, кім ён быў, Другі — зазнае, кім быў я. Калі сівілы знойдуць шлях, І кожны будзе за сябе. Калі груган свой скрыдлаў ўзмах Вайной нябачнай панясе. Калі спірыт зажме касмыль — І загарыць паўсюль пажар! Я не паверу ў гэту быль, Бо я знайду святла цвінтар. Я раздзялю святло ў рады Зіхоткім полымем цяпла. Я буду помніць, што ёсць ты, Ты будзеш помніць, што ёсць я. Zoom Lebron Soldiers IX 9