Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты адзіная у нас.

Сярэдняя: 4 (13 галасоў)

Ты квітней Беларусь , квітней наша зямля
Як квітнеюць лугі , хай квітнее душа.
Пазабыць за мяжой , не змаглі мы цябе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Не зламілі цябе , не стапталі нагой
Супастаты сваей не дасталі рукой.
З вогнішч нашы бацькі прыняслі нам цябе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Ты квітней , Беларусь і народ аб'яднай
І любоўю сваей сэрцы нашы кранай.
Да сябе пазаві ,мы ўсе дзеці твае
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Сцеражом ,беражом мы Радзіму сваю
Няхай песні гучаць у далёкім краю.
І па белай ляцяць хай буслы паласе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Сваю Белую Русь праслаўляем ў вяках
І зямлю беражом , і трымаем ў руках.
Каб унукі змаглі бегчы там па расе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

07.02.2019 Лілія Воранава (Заяц)