Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты напiшы мне лiст па-беларуску

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Ты напiшы мне лiст па-беларуску
Я буду кожны дзень яго чытаць
З шырокай брамы выйду я да вузкай
Па-беларуску з Богам размаўляць

Ты прачытай мне верш на роднай мове
Яго ў сваёй душы я зберагу
Ён прарасце пралескаю у рове
Вясной на цёплым сонячным баку

Ты заспявай мне песню, што спявала
Бабуля нам, зусiм яшчэ малым
Тады нам слухаць часу не хапала
Ну а цяпер – ў душы адзiн палын

Ты размаўляй са мной, як размаўлялi
Калiсьцi нашы слаўныя дзяды
Каб яны нас здалёку бласлаўлялi
Каб мы жылi у свеце заўсягды

Ты напiшы мне лiст па - беларуску
З глыбокай сiвай слаўнай даўнiны
З шырокай брамы выйду я да вузкай
I зазваню што сiлы у званы