Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ты называеш гэта шчасцем

Сярэдняя: 4.8 (12 галасоў)
Глядзець любому прама ў вочы, I кожнаму сябе аддаць, Забыла ты пра нашы ночы, Не зможаш болей ты кахаць. Заўсёды з ветлiвай усмешкай, Прыгожая, як i раней, А толькi сэрцу цяжка нешта, А на душы яшчэ цяжэй. Забудзь пра першае каханне, Забудзь забытыя гады, Не будзе болей хвалявання Ў халодным сэрцы назаўжды. Не будзе болей цiснуць цяжар, I абмiне дугою боль, I цёмнай ноччу, нiбы сажай, Не мы сустрэнемся з табой. Я зразумеў свае памылкi, А лёс гарчэй чым у палынi, Што рос ля цiхае рачулкi, Дзе мы з табою не былi. Аднак не вернецца былое: Другi ўжо я, другая ты, I ў гэты час я не з табою, Ляцяць няўклюдныя гады. I кожны раз, i кожны дзень, Каханне йзноў сваё адкласцi, I засталася толькi цень, Ты называеш гэта шчасцем ...?! Прайшла няверная любоў, Няхай i горкая прынамсцi, I не бушуе болей кроў, I не турбуе болей шчасце.Nike


чаму аутар невядомы? я хацела

чаму аутар невядомы? я хацела прачытаць верш на памяць на занятках, але трэба ведаць аутара...

Кельмуц Антон гэта

Кельмуц Антон гэта