Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У дэльфінарыі

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

За якія такія правіны
Пакараў нечакана іх Бог:
Гадаванцы бязмежых дарог —
У басейне сумуюць дэльфіны.
За служэнне — спагаду і рыбу
З рук прымаюць заўсёды людскіх.
Дэльфінарыя вязні да хрыпу
Нема прагнуць прастораў марскіх.
Спрыт і талент іх ведае кожны,
Хто купіў уваходны білет.
Так падобны на водны балет
Іх адчай непадробна астрожны.
I танцуюць яны ў адчаі,
I ўзлятаюць праз вузкі абруч,
Каб угледзець, як вольныя чайкі
Ўздымаюць на крылах зару.



І сапраўды - так шкада гэтых

І сапраўды - так шкада гэтых бедных жывёл, што пакутуюць дзеля людской забавы.