Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У людзей толькі так...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

У людзей толькі так:
разаб'юць па нязграбнасці рэч,
пастаяць-пасумуюць якуюсь хвіліну над ёю —
і, сабраўшы асклепкі, выносяць на сметніцу — прэч,
а пасля карыстаюцца новай — набытай другою.

Гэта толькі ў людзей.
А ў Цябе...
У Цябе ўсё інакш.
Ты ніколі разбіты свой выраб у смецце не кінеш.
Ты як дбайны Тварэц і як Ойца ўсебачлівы наш,
падбярэш, і ачысціш, і склеіш — і зробіш святыняй.

І не будзеш дапытваць: "А хто тое сэрца разбіў
і чаму, раскілзанае, бьецца яно пад нагамі?"
Але што б з ім было, каб не ў рукі Твае, а кабы...
па сардэньку таму... ды па ранах яго...сапагамі?"

А калі на яго наляпіліся осце і бруд,
і яно ўжо не ные ад болю, а плачацца... кроў'ю,
Ты амыеш да ззяння яго (о праяўлены цуд!)
і ажЫвіш напоўніцу верай-надзеяй-любоўю.

І таму, менавіта таму, і яшчэ шмат чаму,
бітым сэрцам сваім, што адноўлена, ўзнесці хачу я
ў неба ўдзячнасць Табе — міласэрднаму Ойцу майму.

Слава Богу за ўсё!

Чэсць Яму і хвала!

Алілуя!