Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У мове нашай слоў брыдкіх няма.

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

У мове нашай слоў брыдких няма.
Чаму? Хіба не умелі мы сварыцца?
Шукала доўга, толькі ўсё дарма,
ці можа не знайшла, каб не змыліцца?
Затое так прыемна прачытаць -
"лагодная","пяшчота" або "знічка"
і зранку ўсіх усмешкаю вітаць...
Як было б добра, каб ўвайшлі ў прывычку.
У кожны дом па гуку, пакрысе,
Як мары, беларускай мовы словы
Зляціцеся!.. Каб ведалі ўсе!…
І чулі…Беларусаў!..Па размове…
Мінск.29.09.2015г.
Людміла Воранава Супрун.