Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У пахмурную восень.

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

У гэту пахмурную восень
на спатканне роўна ў восем
я да цябе сьпяшаюся.
У вясну ператварыўся
дождж,які студзёна ліўся.
Ад яго я нават не хаваюся.
Ты стаіш,як знак дарожны
роўна ў восем вечар кожны,
я бягу і не зпазьняюся.
Твой чорны парасон вялікі
заслалі жоўтыя лісьцінкі,
з імі ў рэўнасьці спрачаюся.
Якая ты зануда,восень,
іржу сьцеліш з старых кросен.
А я табой усёроўна захапляюся.
З вачэй на момант пырсьне сонца,
тваёй зрабілася да донца.
У каханні,як вадзе купаюся.
Клякоча дождж,узмокла восень,
далёка час пайшоў за восем.
Дамоў ісьці пара,збіраюся.
Але так цёпла мне з табой,
далонь сагрэў сваёй рукой,
з часам позьнім я спрачаюся.